Памер шрыфта:

Выдача (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

 

Для выдачы (абмену) біяметрычнага пашпарта патрэбна прадставіць:

  • заяву (спецыяльнай формы, друкуецца на месцы);
     
  • ідэнтыфікацыйную картку (пры адсутнасці – дакументы для яе выдачы);
     
  • заяву з пазначэннем абставін страты (крадзяжу) біяметрычнага пашпарта – у выпадку яго страты (крадзяжу);
     
  • біяметрычны пашпарт, які падлягае абмену;
     
  • дакумент, які пацвярджае аплату.

Сума аплаты:

  • бясплатна – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні;
     
  • 1,5 базавай велічыні – для непаўналетніх грамадзян, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, грамадзян, якія дасягнулі агульнапрынятага пенсійнага ўзросту, і інвалідаў I і II групы;
     
  • 2 базавыя велічыні – для іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь;
     
  • 1 базавая велічыня дадаткова – за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта ў паскораным парадку;
     
  • 2 базавыя велічыні дадаткова – за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта ў тэрміновым парадку.

Тэрмін гатоўнасці дакумента – да 15 працоўных дзён (у паскораным парадку - да 10 працоўных дзён, у тэрміновым - да 5 працоўных дзён).

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы