Агульная інфармацыя аб знешнім гандлі: напрамкі, задачы, вынікі за актуальны перыяд
Рэспубліка Беларусь праводзіць шматвектарную знешнеэканамічную палітыку і актыўна ўдзельнічае ў міжнародных інтэграцыйных працэсах.
Беларусь з'яўляецца экспартаарыентаванай дзяржавай з развітой прамысловасцю і сельскай гаспадаркай.
У 2025 годзе знешнегандлёвы абарот Рэспублікі Беларусь дасягнуў 90 млрд долараў ЗША, што на 4,3 % больш, чым у 2024 годзе. Экспарт тавараў склаў 41,4 млрд долараў і павялічыўся на 2,6 % адносна папярэдняга года.

Таварная структура экспарту ўключае больш за 1 100 пазіцый на ўзроўні чатырох знакаў ТН ЗЭД ЕАЭС. Асноўныя экспартныя пазіцыі: прадукцыя харчовай прамысловасці, машынабудавання, нафтахіміі і металургіі.
У 2025 годзе беларуская прадукцыя экспартавана на рынкі 151 краіны.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія, іншыя краіны ЕАЭС і СНД, Кітай, ААЭ, Турцыя, Індыя. Пашыраецца прысутнасць беларускіх экспарцёраў на рынках краін Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі. Сумесна з партнёрамі па ЕАЭС ажыццяўляецца работа па пашырэнні доступу на рынкі краін «далёкай дугі» шляхам заключэння пагадненняў аб свабодным гандлі.
Аснову імпарту складае прадукцыя машынабудавання, нафтахіміі, харчовай прамысловасці і металургіі.
У 2025 годзе Беларусь экспартавала паслуг на 11,7 млрд долараў, што на 16 % больш за ўзровень 2024 года.

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by