Памер шрыфта:

Патрабаванні да камерцыйных прапаноў

Камерцыйныя прапановы, якія накіроўваюцца ў Міністэрства замежных спраў і замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь з просьбай аб аказанні садзейнічання ў прасоўванні прадукцыі, якая вырабляецца, і паслуг на экспарт і пошуку замежных партнёраў — патэнцыйных пакупнікоў беларускай прадукцыі і паслуг, павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

— Зварот камерцыйнай арганізацыі з просьбай аб аказанні садзейнічання ў прасоўванні прадукцыі, што вырабляецца на экспарт, і пошуку замежных партнёраў – патэнцыйных пакупнікоў беларускай прадукцыі – павінен быць складзены ў форме камерцыйнай прапановы.

— Камерцыйная прапанова накіроўваецца ў электронным выглядзе з магчымасцю рэдагавання накіраванага файла.

— Камерцыйная прапанова рыхтуецца на рускай мове (пры накіраванні ў краіны СНД) і адпаведных замежных мовах (пры накіраванні ў краіны па-за СНД). У выпадку накіравання ў краіны з рэдкімі мовамі прапанова складаецца на англійскай мове.

— Камерцыйная прапанова прадпрыемства павінна ў абавязковым парадку ўтрымліваць наступную інфармацыю аб прадукцыі:

вобласць практычнага прымянення прадукцыі і мэтавая група маркетынгавага ахопу (галіны эканомікі, сфера дзейнасці патэнцыйных імпарцёраў);

апісанне вырабленай прадукцыі (каляровы малюнак тавару, гандлёвая марка, дэталізаваны код ТН ЗЭД, артыкул, тэхнічныя характарыстыкі тавару, назва матэрыялу, колер, штрых-код, вага і памеры, колькасць у таварнай упакоўцы;

адпаведнасць прадукцыі патрабаванням міжнародных і еўрапейскіх нормаў, наяўнасць міжнародных сертыфікатаў якасці;

магчымасць гарантыйнага і сэрвіснага абслугоўвання прадукцыі за мяжой;

перавагі ў параўнанні з замежнымі аналагамі;

базавы кошт, базіс фармавання кошту (ФОБ, СІФ і інш), магчымыя скідкі, умовы іх давання;

умовы пастаўкі (мінімальная / максімальная партыя тавару, транспарціроўка, захоўванне);

умовы продажу прадукцыі (прамыя перагаворы, тэндары, продаж праз біржу).

— Камерцыйная прапанова павінна ў абавязковым парадку таксама ўтрымліваць інфармацыю аб камерцыйнай арганізацыі:

адрас арганізацыі і кантактныя рэквізіты (тэлефон, факс, электронны адрас і адрас сайта; прозвішчы і пасады адпаведных работнікаў прадпрыемства );

кароткая інфармацыя пра вытворцу, спасылка на адрас сайта з апісаннем прадукцыі, у тым ліку на замежнай мове. Зыходзячы з практыкі, якая склалася, звяртаем увагу, што патэнцыйныя замежныя партнёры арыентуюцца на ўсталяванне прамых дзелавых кантактаў. У сувязі з гэтым неабходна пазначаць кантактныя дадзеныя кіраўніцтва і асоб, якія валодаюць адпаведнымі замежнымі мовамі.

— Пры звароце камерцыйнай арганізацыі з просьбай аб аказанні садзейнічання ў прасоўванні прадукцыі і паслуг, што вырабляецца на экспарт і пошуку замежных партнёраў – патэнцыйных пакупнікоў беларускай прадукцыі і паслуг, акрамя камерцыйнай прапановы, неабходна прадставіць дадатковую інфармацыю аб наяўных выніках праведзенага самастойнага маркетынгавага даследавання замежных рынкаў:

пералік краін – патэнцыйных рынкаў збыту прадукцыі і паслуг, а таксама звесткі аб ужо наяўных контрагентах на гэтых рынках і вопыце супрацоўніцтва з імі;

кароткая інфармацыя аб папярэдняй маркетынгавай прапрацоўцы прапановы (якія крыніцы інфармацыі выкарыстоўваліся, з якімі замежнымі партнёрамі прапанова выпрацоўвалася, вынікі прапрацоўкі, прычыны адмовы замежнага партнёра ад супрацоўніцтва і іншая аналагічная інфармацыя);

канкурэнтныя перавагі прапанаванай да прасоўвання беларускай прадукцыі ў параўнанні з замежнымі аналагамі.

— Таксама пры звароце камерцыйнай арганізацыі пажадана пазначаць станоўчыя прыклады яе супрацоўніцтва на замежных рынках, кантактаў з буйнымі замежнымі партнёрамі і іншыя звесткі, якія маглі б быць карыснымі ў працы гандлёва-эканамічных службаў замежных устаноў па прасоўванні на экспарт прадукцыі і паслуг.

— Пры пастаўцы складанатэхнічнай прадукцыі мэтазгодна пазначыць, дзе гэтая прадукцыя ўжо выкарыстоўваецца. (Пры звароце аб аказанні садзейнічання ў прасоўванні прадукцыі, што вырабляецца ў гэтай краіне ці рэгіёне.)

Узор камерцыйнай прапановы можна спампаваць тут.
 
Замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь не прымаюцца да прапрацоўкі камерцыйныя прапановы, якія не адказваюць дадзеным патрабаванням.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы