Парадак акрэдытацыі замежных дыпламатаў у Рэспубліцы Беларусь
Для акрэдытацыі супрацоўніка не пазней за тры рабочыя дні пасля яго прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь дыпламатычным прадстаўнiцтвам, консульскай установай, апаратам ваеннага аташэ або гандлёвым прадстаўніцтвам замежнай дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь або прадстаўнiцтвам, або органам міжнароднай арганізацыі, або міждзяржаўным утварэннем (далей – прадстаўніцтва) у Службу дзяржаўнага пратаколу падаюцца наступныя дакументы:
♦ нота прадстаўніцтва;
♦ акрэдытацыйная анкета, запоўненая замежным грамадзянінам і змацаваная подпісам кіраўніка прадстаўніцтва і пячаткай прадстаўніцтва;
♦ пашпарт;
♦ дзве каляровыя фатаграфіі памерам 30х40 мм, якія адпавядаюць узросту замежнага грамадзяніна (для часовых супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў – адна каляровая фатаграфія);
♦ копіі дакументаў, якія пацвярджаюць статус замежнага грамадзяніна ў якасці члена сям'і кіраўніка або супрацоўніка прадстаўніцтва (пры неабходнасці);
♦ карткі акрэдытацыі, выдадзеныя Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь супрацоўніку, які раней займаў дадзеную пасаду ў прадстаўніцтве, і членам яго сям'і.
Прынятыя дакументы разглядаюцца Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь на працягу трох рабочых дзён.
Тэрмін, на які акрэдытуюцца пастаянныя супрацоўнікі прадстаўніцтваў, складае тры гады з дня прыёму дакументаў, калі іншы больш кароткі тэрмін не названы ў адпаведнай ноце і анкеце прадстаўніцтва. Для часовых супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў акрэдытацыя выдаецца на тэрмін, пазначаны ў ноце і анкеце прадстаўніцтва, але не больш за адзін год з дня прыёму дакументаў.
Міністэрства замежных спраў акрэдытуе не больш за тры супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве, не ўключаючы кіраўнікоў гэтых прадстаўніцтваў і членаў іх сем'яў.
У пашпарце ставіцца адзнака, якая сведчыць аб акрэдытацыі ў Службе дзяржаўнага пратаколу, пасля чаго пашпарт вяртаецца ў прадстаўніцтва.
Супрацоўнікам прадстаўніцтваў, якія прайшлі акрэдытацыю, выдаюцца адпаведныя карткі. Тэрмін дзеяння картак не можа перавышаць тэрмін дзеяння пашпарта.
Часовым супрацоўнікам прадстаўніцтваў і членам іх сем'яў карткі не выдаюцца.
Выдача названых картак ажыццяўляецца:
♦ Надзвычайным і Паўнамоцным Паслам і членам іх сем'яў – у дзень уручэння копій даверчых лістоў Міністру замежных спраў Рэспублікі Беларусь або яго намесніку;
♦ кіраўнікам консульскіх устаноў і членам іх сем'яў – у дзень уручэння консульскага патэнта;
♦ іншым супрацоўнікам прадстаўніцтваў і членам іх сем'яў – на працягу 10 рабочых дзён з дня прыёму дакументаў.
Выдача адпаведных картак ажыццяўляецца адказным супрацоўнікам Службы дзяржаўнага пратаколу штодня з 16.00 да 16.30 пад подпіс адказнай асобы прадстаўніцтва.
Выдадзеныя супрацоўнікам карткі падлягаюць абмену ў выпадках:
♦ заканчэння тэрміну акрэдытацыі і прыняцця рашэння аб яе падаўжэнні;
♦ змены займаемай замежным грамадзянінам пасады ў прадстаўніцтве, іншай неадпаведнасці звестак, якiя змяшчаюцца ў картцы;
♦ непрыдатнасці карткі для выкарыстання.
Для абмену карткі прадстаўніцтва прадстаўляе ў Службу дзяржаўнага пратаколу наступныя дакументы:
♦ нота прадстаўніцтва;
♦ акрэдытацыйная анкета, запоўненая замежным грамадзянінам і змацаваная подпісам кіраўніка прадстаўніцтва і пячаткай прадстаўніцтва;
♦ пашпарт;
♦ адну каляровую фатаграфію памерам 30х40 мм, якая адпавядае ўзросту замежнага грамадзяніна;
♦ раней выдадзеную картку.
У выпадку абмену карткі ў сувязі з працягненнем тэрміну акрэдытацыі прадстаўніцтва падае ў Службу дзяржаўнага пратаколу вышэйзгаданыя дакументы не раней аднаго месяца i не пазней за тры рабочыя дні да заканчэння тэрміну акрэдытацыі.
Тэрмін выдачы карткі ў выпадку яе абмену складае 10 рабочых дзён з даты прыёму пададзенных дакументаў.
У выпадку страты (крадзяжу) картак, асобы, якія страцілі карткі, павінны неадкладна звярнуцца да органаў ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з заявай аб страце (крадзяжы) карткі.
Прадстаўніцтва на працягу трох рабочых дзён нотай інфармуюць Службу дзяржаўнага пратаколу аб абставінах страты (крадзяжу) карткі.
Да ноты прыкладаецца:
♦ копія заявы асобы, якая страціла картку, у органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
♦ акрэдытацыйная анкета;
♦ адна каляровая фатаграфія памерам 30х40 мм адпаведная ўзросту.
Замест страчанай (выкрадзенай) карткі на працягу 20 каляндарных дзён з даты паступлення ў Міністэрства замежных спраў вышэйзгаданых дакументаў выдаецца яе дублікат.
Дублікаты картак замест згубленых (выкрадзеных) выдаюцца на тэрмін дзеяння раней выдадзеных картак.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by