Беларусь і Грузія
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй усталяваны 6 студзеня 1994 г. У абедзвюх краінах адкрыты дыпламатычныя прадстаўніцтвы.
У 2015 і 2018 гадах адбыліся афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Грузію. У 2017 годзе арганізаваны афіцыйны візіт Прэзідэнта Грузіі ў Рэспубліку Беларусь.
У снежні 2016 г. Грузію з афіцыйным візітам наведаў Мiнiстр замежных спраў Беларусі.
У 2016-2017 гадах адбыліся візіты ў Беларусь Прэм'ер-міністра, Старшыні Парламента, Міністра замежных спраў Грузіі.
15-18 лістапада 2017 г. у Грузіі прайшлі першыя ў гісторыі двухбаковых адносін Дні культуры Рэспублікі Беларусь. 1-2 верасня 2018 г. у Мінску праведзены Дні культуры Грузіі.
Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва з Грузіяй складаецца з 42 дакументаў, у тым ліку 4 міждзяржаўнага ўзроўню, 14 міжурадавых і 24 міжведамасных пагадненняў.
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй захоўвае канструктыўны і ўзаемавыгадны характар, ахопліваючы шырокі спектр напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.
Важным механізмам каардынацыі сумеснай работы з'яўляецца Міжурадавая Беларуска-Грузінская камісія па эканамічным супрацоўніцтве. 17 сакавіка 2026 г. у Тбілісі адбылося 7-е пасяджэнне камісіі, падчас якога бакі разгледзелі пытанні нарошчвання ўзаемнага гандлю, развіцця прамысловай кааперацыі, а таксама супрацоўніцтва ў сферах транспарту, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, грамадзянскай авіяцыі і турызму.
У Грузіі сфарміравана практычная аснова для прасоўвання, рэалізацыі і сэрвіснага суправаджэння беларускай прадукцыі. У краіне дзейнічае цэнтр продажу і сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі ААТ «МТЗ», ААТ «БЗТДіА», а таксама ААТ «Гомсельмаш».
Беларуская харчовая прадукцыя прадстаўлена ў спецыяльных крамах беларускіх прадуктаў харчавання «Беларускі Дом», «Белмарт» і «Bulbaland» у гарадах Тбілісі, Батумі, Зугдзідзі, Поці, Кутаісі, Горы, Тэлаві і Руставі, а таксама ў крамах грузінскіх гандлёвых сетак.
Акрамя таго, у Тбілісі функцыянуюць фірмовыя крамы ЗАТ «Пінскдрэў», СТАА «Марк Фармэль» і ЗАТ «Мілавіца». У Батумі адкрыты крамы СТАА «Марк Фармэль» і ААТ «Чырвоны харчавік».
Вярнуцца да асноўнага артыкула.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by