Беларусь і Арменія
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія ўстаноўлены 11 чэрвеня 1993 г. Паміж краінамі падпісана каля 70 пагадненняў у розных сферах супрацоўніцтва.
Ажыццяўляецца абмен візітамі на найвышэйшым і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў, прэм'ер-міністраў, кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Арменіі, у тым ліку на пляцоўках ЕАЭС і СНД.
У лістападзе 2022 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў Арменію для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, дзе прэзентаваў прыярытэтныя напрамкі старшынства нашай краіны ў АДКБ у 2023 годзе.
У кастрычніку 2022 года Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка сустрэўся з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Арменія Ніколам Пашынянам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-армянскага супрацоўніцтва.
13-е пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Арменія праведзена ў Мінску ў чэрвені 2023 года.
Арменія – важны партнёр Беларусі на Паўднёвым Каўказе. Умацаванне ўзаемаадносін з гэтай краінай адпавядае доўгатэрміновым знешнепалітычным і знешнеэканамічным прыярытэтам Беларусі.
У Арменіі сфарміравана разгалінаваная тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў.
16-е пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве адбылося ў Ерэване ў верасні 2022 года.
Вярнуцца да асноўнага артыкула.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by