Памер шрыфта:

Бязвізавы ўезд для грамадзян шэрагу еўрапейскіх краін

 

Грамадзяне 38 еўрапейскіх дзяржаў могуць наведваць Беларусь без візы праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь па сапраўдных дакументах для выезду за мяжу на тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі не больш за трыццаць сутак з дня ўезду (для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі не больш) 90 сутак з дня ўезду).

  1. Аўстрыя
  2. Андора
  3. Бельгія
  4. Балгарыя
  5. Боснія і Герцагавіна
  6. Ватыкан
  7. Вялікабрытанія
  8. Венгрыя
  9. Грэцыя
  10. Данія
  11. Ірландыя
  12. Ісландыя
  13. Іспанія
  14. Італія
  15. Кіпр
  16. Латвія (а таксама асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі)
  17. Літва 
  18. Ліхтэнштэйн
  19. Люксембург
  20. Мальта
  21. Манака
  22. Нарвегія
  23. Нідэрланды
  24. Партугалія
  25. Паўночная Македонія
  26. Польшча
  27. Румынія
  28. Сан-Марына
  29. Славакія
  30. Славенія
  31. Фінляндыя
  32. Францыя
  33. ФРГ
  34. Харватыя
  35. Чэхія
  36. Швейцарыя
  37. Швецыя
  38. Эстонія (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстоніі).

Скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Беларусь можна неабмежаваную колькасць разоў да 31 снежня 2026 г. уключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

Бязвізавы парадак уезду праз аэрапорты ў Рэспубліцы Беларусь, які ўжываўся да гэтага часу, таксама захоўваецца.

Іншаземцы, якія прыбылі ў бязвізавым парадку на тэрыторыю Беларусі, змогуць рухацца транзітам, у тым ліку і праз пункты пропуску ў аэрапортах, у трэція краіны, за выключэннем Расіі.

Гэты парадак не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўнаваных да іх пашпартоў. Пры гэтым уладальнікі біяметрычных дыпламатычных пашпартоў, выдадзеных дзяржавамі – членамі ЕС, могуць уязджаць, выязджаць і рухацца транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь без віз у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз.

Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы