Памер шрыфта:

Адказ прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Р.Варанкова на пытанне тэлеканала «АНТ» датычна заявы старшыні Еўракамісіі У. фон дэр Ляен пра ядзерную энергетыку

 

АНТ: У Міністэрстве замежных Беларусі, вядома, бачылі заяву спадарыні фон дэр Ляен пра памылкі Еўрасаюза ў адмове ад атамнай энергетыкі. З улікам таго, што Літва цяпер таксама задумалася пра будаўніцтва ўласнай АЭС, ці не лічыце вы гэта ўскосным прызнаннем слушнасці Беларусі? І як у Мінску ставяцца да таго, што суседзі, якія гадамі крытыкавалі Астравец, цяпер самі хочуць развіваць атам?

Р.Варанкоў: Мы, безумоўна, заўважылі заяву старшыні Еўрапейскай камісіі спадарыні фон дэр Ляен, у якой яна прызнае, што адмова ад атамнай энэргетыкі была стратэгічнай памылкай для ЕС.

Для нас гэта не стала адкрыццём – мы заўсёды зыходзілі з таго, што энергетычная бяспека павінна будавацца на рэальных патрэбах, а не на палітычнай кан'юнктуры. І, натуральна, у інтарэсах грамадзян.

Што тычыцца Літвы – тут мы назіраем цікавую трансфармацыю. Яшчэ ўчора Астравецкая АЭС абвяшчалася «экзістэнцыяльнай пагрозай» і «інструментам шантажу», рассылаліся ноты пратэсту, а сёння ў Вільні сур'ёзна абмяркоўваюць, як бы самім абзавесціся атамнай генерацыяй. Мабыць, рахункі за электраэнергію пасля разрыву БРЭЛЛ аказаліся больш пераканаўчымі, чым любыя палітычныя лозунгі.

Мы толькі вітаем свядомае стаўленне суседзяў да мірнага атама. Беларусь прайшла гэты шлях – пад ціскам, пад санкцыямі, пад бясконцай крытыкай. Але мы пабудавалі сучасную, бяспечную станцыю, якая працуе і дае вынік. Спрыяе эканамічнаму развіццю краіны і забяспечвае жыццёвыя патрэбы грамадзян без сур'ёзных абцяжаранняў.

І, карыстаючыся выпадкам, хачу нагадаць: мы па-ранейшаму гатовыя падставіць плячо. Калі Літве ці Польшчы патрэбная электрычнасць – надзейная, недарагая, вырабленая літаральна за два крокі, – нашыя дзверы адчынены. Па-суседску.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы