Памер шрыфта:

Заява МЗС Беларусі аб мерах у адказ на недружалюбныя крокі Польшчы і Чэхіі

 

Нядаўна ўлады Рэспублікі Польшча і Чэшскай Рэспублікі з абсалютна надуманых і неабгрунтаваных падстаў прапанавалі пакінуць тэрыторыю сваіх дзяржаў беларускім дыпламатам у рангу саветніка.

Сёння ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы выканаўца абавязкаў кіраўніка дыпламатычнай місіі Чэхіі ў Беларусі Томаш Крыл. Яму ў якасці меры ў адказ было заяўлена пра абвяшчэнне персонай нон грата чэшскага дыпламата (саветніка), якому належыць на працягу 72 гадзін пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Хацелі б дадаткова акцэнтаваць, што да сённяшняй сітуацыі прывяло прадузятае стаўленне да Беларусі ўладаў Чэхіі, якое культывуецца гадамі.

Мы вымушаныя адказаць у адпаведнасці з існай дыпламатычнай практыкай, у тым ліку і ў кантэксце ўведзеных раней у дачыненні да Пасольства Беларусі ў Чэхіі абмежаванняў.

Сёння таксама быў выкліканы ў МЗС Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Войцех Філімонавіч, з якім адбылася грунтоўная размова на тэму актуальнага стану беларуска-польскіх адносін. Падрабязнасці гэтай размовы паведамім пазней.

Беларускі бок лічыць на гэтым дыпламатычны інцыдэнт вычарпаным. У выпадку далейшай эскалацыі Беларусь будзе рэагаваць адэкватна. Дадзеная пазіцыя даведзена да ведама Варшавы і Прагі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы