Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з візітам у Польшчу і Літву прадстаўнікоў ЕС
МЗС Беларусі не без цікавасці назіраў за спробамі зладзіць шоу вакол візіту спадарыні фон дэр Ляен у прыгранічныя з намі краіны ЕС. Як мы і асцерагаліся, гэтая паездка сапраўды сталася марнаваннем часу з пункту гледжання якіх-небудзь зрухаў да паляпшэння сітуацыі на мяжы Беларусі з краінамі – членамі Еўрасаюза.
Заявы пра «пільнуючых беларускіх пагранічнікаў з даўгаствольнай зброяй», што прагучалі літаральна ўчора ў Польшчы, яшчэ раз наглядна прадэманстравалі палёт фантазіі еўрапейскіх чыноўнікаў. Замест таго, каб абмяркоўваць рэальныя пытанні і разам шукаць доўгатэрміновыя рашэнні, у Брусэлі лічаць за лепшае выдумляць усё новыя пужалкі і аб'яўляць «прыфрантавымі» тэрыторыі, дзе, на шчасце, не вялося і не вядзецца ніякіх баявых дзеянняў.
Гатовыя паўтарыць яшчэ раз: Беларусь ні з кім не ваюе і ваяваць не збіраецца. Не мы вядзем агрэсіўную і адкрыта мілітарысцкую палітыку. Не мы пастаянна павялічваем выдаткі на ваенныя патрэбы. Не мы ўпарта ствараем вобраз ворага са свайго суседа. Мільярдныя сумы са сродкаў еўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў ідуць не на ўмацаванне міру і бяспекі ў нашым рэгіёне, а на распальванне канфлікту і нагнятанне абстаноўкі.
Пакуль на Усходзе і нават на Захадзе на іншым баку Атлантыкі робяць крокі для аднаўлення міру, у Брусэлі, прыкрываючыся лозунгамі пра «агульную адказнасць» і «абарону дэмакратычнага свету», дэ-факта робяць усё для эскалацыі і пашырэння маштабаў канфлікту ў нашым рэгіёне.
Перакананыя, што такая бяздумная і, па сутнасці, у найвышэйшай ступені безадказная палітыка еўрапейскіх бюракратаў – гэта прамая пагроза для будучыні самой Еўропы.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by