Памер шрыфта:

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе

 

Рэспубліка Беларусь глыбока занепакоена новым вітком ваеннай эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам і паведамленнямі аб гібелі мірных грамадзян, уключаючы дзяцей.

Сілавы сцэнар канфлікту з'яўляецца сур'ёзнай пагрозай для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, нясе ў сабе рызыку гуманітарнай катастрофы і можа мець непрадказальныя глабальныя наступствы.

Заклікаем усе ўцягнутыя бакі да стрыманасці, адказнасці і недапушчэння дзеянняў, якія могуць негатыўна паўплываць на палітыка-дыпламатычныя намаганні міжнароднай супольнасці, накіраваныя на комплекснае ўрэгуляванне сітуацыі на Блізкім Усходзе.

Настойліва рэкамендуем грамадзянам Беларусі ўлічваць сітуацыю, якая складваецца, старанна ўзважваць неабходнасць паездак у краіны, якія ўваходзяць у зону канфлікту, пры планаванні такіх паездак адсочваць афіцыйныя апавяшчэнні авіяцыйных уладаў аб магчымым увядзенні абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы шэрагу краін, а таксама аб прыпыненні працы аэрапортаў.

Грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў рэгіёне, заклікаем строга выконваць меры бяспекі і кіравацца рэкамендацыямі ўлад краіны знаходжання.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы