Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з запланаваным візітам Старшыні Еўракамісіі ў Польшчу і Літву
Беларускі бок вітае ўвагу Еўракамісіі да сітуацыі на знешніх межах Еўрапейскага саюза. Упэўненыя, што запланаваны візіт Старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен на беларуска-польскую і беларуска-літоўскую межы мог бы стаць важным мерапрыемствам, якое б пасадзейнічала аб'ектыўнаму і ўсебаковаму аналізу працэсаў, што там адбываюцца. Гэта, вядома, пры ўмове ўключэння ў праграму сапраўды значных тэм.
Важна звярнуць увагу на шматкіламетровыя чэргі ля пунктаў пропуску, дзе людзі, уключаючы грамадзян ЕС, вымушаны праводзіць доўгія гадзіны і нават суткі, чакаючы перасячэння мяжы.
Карысным таксама было б азнаёміцца з сітуацыяй у прыгранічных лясах, дзе знаходзяць безыменныя пахаванні мігрантаў, якія загінулі, спрабуючы ўратавацца ад наступстваў крызісаў, выкліканых палітыкай заходніх дзяржаў у іх родных рэгіёнах.
Асобнай увагі заслугоўвае пытанне бяспекі ў сувязі з выхадам Польшчы і Літвы з Атаўскай канвенцыі: пры адсутнасці афіцыйнай інфармацыі немагчыма цалкам выключыць наяўнасць мінных загарод на нашых межах.
Хацелася б, каб былі таксама вывучаны ўмовы ўтрымання асоб, якія падвяргаюцца так званым «пуш-бэкам». Іх сведчанні маглі б праліць святло на рэальную практыку выканання Польшчай і Літвой еўрапейскіх дэмакратычных працэдур і стандартаў.
Мэтазгодным было б таксама задаць пытанне польскаму боку як найбуйнейшаму бенефіцыяру еўрапейскіх фондаў: у якім аб'ёме сродкі ЕС былі накіраваны на будаўніцтва загароды на мяжы і наколькі празрыста яны выкарыстоўваліся? Пры гэтым важна ўлічваць і ўздзеянне падобных збудаванняў на экалогію, а таксама іх адпаведнасць заяўленаму «зялёнаму парадку дня» і абавязацельствам ЕС па захаванні біяразнастайнасці.
З пункту гледжання стратэгічных пытанняў дарэчы абмеркаваць з ваенным і палітычным кіраўніцтвам Польшчы і Літвы выкананне імі палажэнняў Венскага дакумента і пагадненняў аб дадатковых мерах даверу і бяспекі з Беларуссю. Было б таксама карысна пачуць тлумачэнні адносна неаднаразова трансляваных сцвярджэнняў пра «падрыхтоўку расійскіх і беларускіх войскаў да нападу на Еўропу к 2030 году», на фоне якіх ЕС павялічвае вайсковыя выдаткі да 5% ВУП за кошт скарачэння сацыяльных праграм.
Асаблівай увагі заслугоўвае і пытанне гістарычнай памяці. Так, выклікае заканамернае здзіўленне супадзенне нумароў дыслацыраванай у Літве брыгады Бундэсвера з воінскім падраздзяленнем часоў Другой сусветнай вайны, якое ўдзельнічала ў нападзе на Беларусь у 1941 годзе. Нагадаем, што за час нацысцкай акупацыі ў нашай краіне быў забіты кожны трэці грамадзянін.
Мы перакананыя, што падобныя візіты маглі б спрыяць развіццю канструктыўнага дыялогу і ўзаемаразумення ў адносінах з суседзямі Еўрасаюза, але толькі пры ўмове сумленнага, адкрытага і ўсебаковага разгляду ўсіх пазначаных намі тэм. У адваротным выпадку гэта проста турыстычная паездка пад выбліскі фотакамер.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by