Памер шрыфта:

Аб падпісанні Плана сумесных мерапрыемстваў з Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа на 2022 год

26 студзеня 2022 г.

 

26 студзеня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік і кіраўнік Дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) у Рэспубліцы Беларусь Себасцьян Фюсцье падпісалі План сумесных мерапрыемстваў дзяржаўных і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь і МКЧК на 2022 год.

Дадзены План накіраваны на каардынацыю дзеянняў беларускіх дзяржаўных органаў і МКЧК. Дакументам прадугледжваюцца праекты па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, падтрымка магчымасцей Беларускага Чырвонага Крыжа ў забеспячэнні гатоўнасці да надзвычайных сітуацый і рэагаванні на іх, распаўсюджванне ведаў аб Міжнародным руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Да даведкі: МКЧК - міжнародная гуманітарная арганізацыя, заснаваная ў 1863 годзе ў Швейцарыі. Дзейнічае на аснове прынцыпаў нейтральнасці і бесстароннасці, дае абарону і аказвае дапамогу пацярпелым ва ўзброеных канфліктах. З'яўляецца складовай часткай Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы