Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Назарука з Генеральным сакратаром Садружнасці Незалежных Дзяржаў

23 лютага 2024 г.

 

23 лютага 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Назарук правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Кіраўніком Місіі міжнародных наглядальнікаў ад СНД на выбарах Сяргеем Лебедзевым.

Падчас размовы бакі абмеркавалі ход выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь і дзейнасць Місіі СНД па маніторынгу выбарчага працэсу.

С.Лебедзеў праінфармаваў аб рабоце доўгатэрміновых назіральнікаў Місіі як у сталіцы Беларусі, так і ў абласных і раённых цэнтрах. Адзначыў, што, паводле іх ацэнак, падрыхтоўка да выбараў праходзіць у рамках выбарчага заканадаўства, на годным узроўні і ў спакойнай атмасферы.

Са свайго боку, І.Назарук запэўніў суразмоўцу ў аказанні неабходнага садзейнічання ў працы Місіі назіральнікаў і выказаў упэўненасць у паспяховым і канструктыўным правядзенні выбараў.

Бакі абмеркавалі таксама іншыя пытанні, якія маюць узаемную цікавасць, у тым ліку маючыя адбыцца мерапрыемствы з удзелам Выканкама СНД.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы