Памер шрыфта:

Каментарый прэс-службы МЗС у сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі на Паўднёвым Каўказе

19 верасня 2023 г.

 

У Рэспубліцы Беларусь глыбока занепакоены эскалацыяй абстаноўкі ў паўднёва-каўказскім рэгіёне, якая суправаджаецца баявымі дзеяннямі.

Цвёрда зыходзім з таго, што доўгачасовае і ўстойлівае вырашэнне самых складаных канфліктаў магчыма выключна палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.

У сувязі з гэтым настойліва заклікаем усе бакі неадкладна прыняць дзейсныя меры для спынення агню і недапушчэння гібелі людзей.

Для гэтага прынцыпова важна вярнуцца на шлях рацыянальнага і аргументаванага дыялогу ў рамках існуючых фарматаў, каб не даць перакрэсліць сфармаваныя раней перадумовы для мірнага ўрэгулявання карабахскай праблемы.

Са свайго боку Рэспубліка Беларусь гатова ва ўсіх даступных фарматах прыкладаць намаганні па дасягненню міру і стабільнасці на Паўднёвым Каўказе.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы