Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Мяцеліцы з Сакратаром Міністэрства ўнутраных спраў Пакістана

23 верасня 2021 г.

 

23 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэя Мяцеліцы з Сакратаром Міністэрства ўнутраных спраў Пакістана (у рангу Першага намесніка Міністра) Ёсафам Насімам Кахарам.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-пакістанскіх адносін. Кіраўнік беларускай дыпмісіі інфармаваў суразмоўца аб лібералізацыі Беларуссю візавага рэжыму, у тым ліку для грамадзян Пакістана. Бакі пагадзіліся, што дадзеная дружалюбная ініцыятыва акажа станоўчы ўплыў на развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку пашырэнне дзелавых кантактаў і турыстычнага абмену.

Суразмоўцы таксама разгледзелі шляхі актывізацыі ўзаемадзеяння па лініі міністэрстваў унутраных спраў Беларусі і Пакістана. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні кансультацый па ўдасканаленні адпаведнай двухбаковай дагаворна-прававой базы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы