Памер шрыфта:

Еўрапейская эканамічная камісія ААН

Еўрапейская эканамічная камісія ААН – адна з пяці рэгіянальных эканамічных камісій Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСОС), заснаваная 28 сакавіка 1947 г. са штаб-кватэрай у г.Жэневе.

У склад уваходзяць 56 дзяржаў, уключаючы краіны Еўропы, ЗША, Канаду, Турцыю, Ізраіль, дзяржавы Сярэдняй Азіі. Пост Выканаўчага сакратара ЕЭК ААН з верасня 2023 года займае Таццяна Молчан (Малдова).

ЕЭК ААН садзейнічае развіццю эканамічнага супрацоўніцтва ў Еўропе, умацаванню гандлёва-эканамічных сувязяў унутры рэгіёну і паміж гэтым рэгіёнам і астатнім светам. Гэта мэта дасягаецца супрацоўніцтвам у рамках тэматычных абласцей па экалогіі, інавацыях, жыллёвай палітыцы, транспарце, энергетыцы, гандлі, статыстыцы. У практычным плане ЕЭК ААН распрацоўвае прававыя і тэхнічныя інструменты (дагаворы, стандарты і т.п.), праводзіць агляды і даследаванні, арганізуе экспертнае і тэхнічнае садзейнічанне краінам-членам.

У склад ЕЭК ААН уваходзяць 8 сектаральнай камітэтаў:

1) Камітэт па інавацыях, канкурэнтаздольнасці і дзяржаўна-прыватнаму партнёрству;
2) Камітэт па экалагічнай палітыцы;
3) Камітэт па ўнутраным транспарце;
4) Камітэт па ўстойлівай энергетыцы;
5) Камітэт па гарадскім развіццю, жыллёвай гаспадарцы і землекарыстанні;
6) Камітэт па лясах і лясной гаспадарцы;
7) Кіруючы камітэт па патэнцыяле і стандартам гандлю;
8) Канферэнцыя еўрапейскіх статыстыкаў.

Кіруючым органам з'яўляецца сесія ЕЭК ААН, якая праходзіць адзін раз у два гады. У красавіку 2019 года падчас 68-й сесіі Камісіі Беларусь была абрана старшынёй ЕЭК ААН на перыяд да 2021 года. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Міністр замежных спраў Беларусі У.Макей.

Беларусь – паўнапраўны член ЕЭК ААН з моманту яе стварэння. Супрацоўніцтва ажыццяўлялася на працягу ўсяго перыяду дзейнасці Камісіі.

Агульныя пытанні дзейнасці ЕЭК ААН замацаваны за Міністэрствам замежных спраў, супрацоўніцтва з сектаральным камітэтамі Камісіі – за профільнымі органамі дзяржаўнага кіравання.

Пры садзейнічанні Камісіі ў нашай краіне актыўна развіваецца ініцыятыва дзяржаўна-прыватнага партнёрства, рэалізуюцца праекты тэхнічнай дапамогі ў такіх галінах, як ахова навакольнага асяроддзя, гандаль, інавацыйная палітыка, жыллёвая гаспадарка, землекарыстанне і інш.

Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам міжнародных пагадненняў і канвенцый, прынятых у ЕЭК ААН, і забяспечвае выкананне ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Адбыліся 7 візітаў кіраўнікоў ЕЭК ААН у Беларусь: у 2001 годзе – візіт Дануты Хюбнэр, у 2008  – Марэка Белькі, у лістападзе 2009 года – Яна Кубіша, у лістападзе 2015 г., чэрвені 2016 г., кастрычніку 2016 г. – Крысціяна Баха, у лютым 2018 г. – Вольгі Алгаеравай.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы