Размер шрифта:

Аб выступленні па пытаннях бяспекі ў касмічнай прасторы

29 октября 2013 г.
29-10-2013

28 кастрычніка 2013 г. падчас дыскусіі ў Першым камітэце Генеральнай Асамблеі ААН па пытаннях бяспекі ў касмічнай прасторы адбылося выступленне намесніка начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і раззбраення МЗС Беларусі Аляксандра Панамарова.
 
 
Беларускі дыпламат адзначыў, што актыўнае развіццё касмічных тэхналогій і павелічэнне колькасці дзяржаў, якія маюць праграмы асваення космасу, патрабуе прыняцця дадатковых мераў на міжнародным узроўні для прадухілення разгортвання ўзбраенняў у космасе. А.Панамароў звярнуў увагу на тое, што Беларусь, якая запусціла ў мінулым годзе свой першы спадарожнік і, такім чынам, папоўніла шэраг касмічных дзяржаў, надае прыярытэтнае значэнне захаванню касмічнай прасторы свабодным ад любой зброі.
 
У выступленні было падкрэслена, што беларускі бок падтрымлівае ідэю прыняцця ўсеабдымнай дамовы аб прадухiленнi размяшчэння зброі ў касмічнай прасторы, прымянення сілы або пагрозы сілай у дачыненні да касмічных аб'ектаў. 
 
У кантэксце распрацоўкі мераў даверу ў касмічнай прасторы прадстаўнік Беларусі станоўча адзначыў вынікі працы адпаведнай групы экспертаў ААН, а таксама працэс кансультацый адкрытага складу па распрацоўцы міжнароднага кодэксу паводзін у касмічнай прасторы, у якіх Беларусь прымае актыўны ўдзел.
 

версия для печати

Видео МИД

Архив

Официальные интернет-ресурсы

Президент Республики Беларусь

www.president.gov.by

Совет Министров Республики Беларусь

www.government.gov.by

Совет Республики

www.sovrep.gov.by

Палата представителей

www.house.gov.by

Официальный сайт Республики Беларусь

www.belarus.by

Международный ИКТ-Форум ТИБО-2022

www.tibo.by

Национальный центр правовой информации Республики Беларусь

www.ncpi.gov.by

Портал информационной поддержки экспорта Export.by

www.export.by

Белорусская торгово-промышленная палата

www.cci.by

Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ

www.торги.бел

Правовой форум Беларуси

www.forumpravo.by

Национальное агентство инвестиций и приватизации

www.investinbelarus.by

Национальное агентство по туризму

www.belarustourism.by

Белорусская универсальная товарная биржа

www.butb.by

Информационно-аналитический портал Союзного государства

www.soyuz.by

Телеканал «Беларусь-24»

www.belarus24.by

Радиостанция «Беларусь»

www.radiobelarus.by

Дипсервис

www.dipservice.by

Главное хозяйственное управление

www.bc.by

Электронная торговая площадка “TradeBel”

www.tradebel.com

Национальная академия наук Беларуси

www.nasb.gov.by

Министерство образования Республики Беларусь

www.edu.gov.by

Министерство природных ресурсов Республики Беларусь

www.minpriroda.gov.by

Министерство здравоохранения Республики Беларусь

www.minzdrav.gov.by

Министерство экономики Республики Беларусь

www.economy.gov.by