29-10-2013
Беларускі дыпламат адзначыў, што актыўнае развіццё касмічных тэхналогій і павелічэнне колькасці дзяржаў, якія маюць праграмы асваення космасу, патрабуе прыняцця дадатковых мераў на міжнародным узроўні для прадухілення разгортвання ўзбраенняў у космасе. А.Панамароў звярнуў увагу на тое, што Беларусь, якая запусціла ў мінулым годзе свой першы спадарожнік і, такім чынам, папоўніла шэраг касмічных дзяржаў, надае прыярытэтнае значэнне захаванню касмічнай прасторы свабодным ад любой зброі.
У выступленні было падкрэслена, што беларускі бок падтрымлівае ідэю прыняцця ўсеабдымнай дамовы аб прадухiленнi размяшчэння зброі ў касмічнай прасторы, прымянення сілы або пагрозы сілай у дачыненні да касмічных аб'ектаў.
У кантэксце распрацоўкі мераў даверу ў касмічнай прасторы прадстаўнік Беларусі станоўча адзначыў вынікі працы адпаведнай групы экспертаў ААН, а таксама працэс кансультацый адкрытага складу па распрацоўцы міжнароднага кодэксу паводзін у касмічнай прасторы, у якіх Беларусь прымае актыўны ўдзел.