25 мая 2022 г. у індустрыяльным парку "Вялікі камень" Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў удзел у Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
Падчас пасяджэння бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-кітайскага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, транспартна-лагістычнае ўзаемадзеянне, а таксама рэалізацыю сумеснага праекта - Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".
С.Алейнік выступіў з прывітальнай прамовай на арганізаванай Міністэрствам эканомікі ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання кітайскіх арганізацый і кампаній за важкі ўклад у развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.
Першы намеснік Міністра павіншаваў удзельнікаў цырымоніі з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Кітая. Высока ацаніў вынікі двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама пацвердзіў стратэгічны характар партнёрства Мінска і Пекіна.