Памер шрыфта:

Аб удзеле Першага намесніка Міністра С.Алейніка ў пасяджэнні Беларуска-Кітайскай Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

25 мая 2022 г.

 

25 мая 2022 г. у індустрыяльным парку "Вялікі камень" Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў удзел у Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. 

Падчас пасяджэння бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-кітайскага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, транспартна-лагістычнае ўзаемадзеянне, а таксама рэалізацыю сумеснага праекта - Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". 

С.Алейнік выступіў з прывітальнай прамовай на арганізаванай Міністэрствам эканомікі ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання кітайскіх арганізацый і кампаній за важкі ўклад у развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. 

Першы намеснік Міністра павіншаваў удзельнікаў цырымоніі з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Кітая. Высока ацаніў вынікі двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама пацвердзіў стратэгічны характар партнёрства Мінска і Пекіна.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы