Размер шрифта:

Парадак акрэдытацыі ў Беларусі журналістаў замежных СМІ

Існуе два віды акрэдытацыі: пастаянная і часовая. Пастаянная акрэдытацыя ажыццяўляецца на перыяд да аднаго года, часовая – да двух месяцаў.

Пастаянная акрэдытацыя
 
Для разглядання пытання аб пастаяннай акрэдытацыі замежнага карэспандэнта ў МЗС прадстаўляецца:
 
  • Арыгінал пісьмовага звароту на афіцыйным бланку з подпісам кіраўніка сродка масавай інфармацыі з просьбай аб акрэдытацыі (з абавязковым указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, года нараджэння, грамадзянства, нумара і даты заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, тэрміну акрэдытацыі, замежнага прадстаўніцтва, у якім плануецца атрымаць уязную візу, а таксама мэты візіту карэспандэнта).
  • Кароткая даведка аб сродку масавай інфармацыі, што запытвае акрэдытацыю, у якой павінна быць інфармацыя аб яго прадстаўніцтвах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з подпісам кіраўніка сродка масавай інфармацыі.
  • Запоўненая асабіста карэспандэнтам, які звяртаецца за акрэдытацыяй, анкета-заяўка на акрэдытацыю зацверджанай формы.
  • Кароткая даведка аб прафесійнай дзейнасці карэспандэнта, які звяртаецца за акрэдытацыяй.
  • Два фотаздымкі карэспандэнта, які звяртаецца за акрэдытацыяй, фарматам  3 × 4 см.
  • Копiя дакумента, пацверджваючага асобу.
  • Копiя пасведчання журналiста.
Пастаянная акрэдытацыя тэхнічных супрацоўнікаў замежных СМІ адбываецца ў тым жа парадку, што і акрэдытацыя карэспандэнтаў замежных СМІ. Рашэнне МЗС Беларусі аб выдачы пастаяннай акрэдытацыі прымаецца ў тэрмін, які не перавышае двух месяцаў з дня падачы дакументаў у МЗС.
 
Пасля праходжання прадстаўніком замежнага СМІ працэдуры пастаяннай акрэдытацыі консульскім упраўленнем МЗС Беларусі ў замежнае прадстаўніцтва Беларусі накіроўваецца пісьмовае пацвярджэнне аб выдачы гадавой шматразовай службовай візы.
 
Прадстаўнікам замежных СМІ, якія атрымалі пастаянную акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, выдаецце адпаведнае пасведчанне аб акрэдытацыі (акрэдытацыйная картка).
 
Члену сям’і пастаянна акрэдытаванага прадстаўніка замежнага СМІ выдаецца картка члена сям’і і службовая віза, сапраўдныя на працягу тэрміну акрэдытацыі адпаведнага карэспандэнта.
 
У выпадку неабходнасці прадаўжэння пастаяннай акрэдытацыі кіраўнік сродка масавай інфармацыі не пазней, чым за 15 дзён да заканчэння тэрміну акрэдытацыі накіроўвае ў МЗС просьбу аб прадаўжэнні акрэдытацыі карэспандэнта. У МЗС таксама прадстаўляюцца: 
  • Запоўненая асабіста карэспандэнтам, які звяртаецца за акрэдытацыяй, анкета-заяўка. 
  • Два фотаздымкі карэспандэнта, які звяртаецца за акрэдытацыяй, фарматам 3 × 4 см.
Часовая акрэдытацыя
 
Для разглядання пытання аб часовай акрэдытацыі ў МЗС прадстаўляюцца: 
  • Пісьмовы зварот на афіцыйным бланку з подпісам кіраўніка сродка масавай інфармацыі з просьбай аб акрэдытацыі пры МЗС асоб, якія прадстаўляюць дадзены орган у Рэспубліцы Беларусь (з абавязковым указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, года нараджэння, грамадзянства, нумара і даты заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, тэрміну акрэдытацыі, замежнага прадстаўніцтва, у якім плануецца атрымаць уязную візу, а таксама мэты візіту карэспандэнта).
  • Запоўненая асабіста карэспандэнтам, які звяртаецца за акрэдытацыяй, анкета-заяўка на акрэдытацыю зацверджанай формы.
  • Два фотаздымкі карэспандэнта, які звяртаецца за акрэдытацыяй, фарматам 3 × 4 см.
Дапускаецца дасылаць адсканіраваныя копіі ўказаных дакументаў у электронным выглядзе (файлы ў фармаце .pdf), а таксама лічбавых фотаздымкаў (файлы ў фармаце .jpg) на e-mail: press@mfa.gov.by.
 
Рашэнне МЗС аб выдачы часовай акрэдытацыі прымаецца ў тэрмін да 20 дзён з дня падачы дакументаў.
 
Пасля праходжання прадстаўніком замежнага СМІ працэдуры часовай акрэдытацыі консульскім упраўленнем МЗС Беларусі ў замежнае прадстаўніцтва Беларусі накіроўваецца пісьмовае пацвярджэнне аб выдачы дзелавой візы.
 
Прадстаўнікам замежных СМІ, якія атрымалі часовую акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, выдаецца адпаведнае пасведчанне аб акрэдытацыі (акрэдытацыйная картка).
 
Для атрымання акрэдытацыйнай карткі карэспандэнты замежнага СМІ па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь павінны звярнуцца ў МЗС (220030, Мінск, вул. Леніна, 19, кіраванне інфармацыяй, аддзел прэс-службы, тэл. (+375 17) 327 51 54, факс (+375 17) 210 42 51, email: press@mfa.gov.by, унутраны тэл. 7711) 
 
Палажэнне “Аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі”.

 

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Иностранные дипмиссии в Беларуси
Перейти

Видео МИД

Архив

Официальные интернет-ресурсы

Президент Республики Беларусь

www.president.gov.by

Совет Министров Республики Беларусь

www.government.gov.by

Совет Республики

www.sovrep.gov.by

Палата представителей

www.house.gov.by

Официальный сайт Республики Беларусь

www.belarus.by

Международный ИКТ-Форум ТИБО-2022

www.tibo.by

Национальный центр правовой информации Республики Беларусь

www.ncpi.gov.by

Портал информационной поддержки экспорта Export.by

www.export.by

Белорусская торгово-промышленная палата

www.cci.by

Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ

www.торги.бел

Правовой форум Беларуси

www.forumpravo.by

Национальное агентство инвестиций и приватизации

www.investinbelarus.by

Национальное агентство по туризму

www.belarustourism.by

Белорусская универсальная товарная биржа

www.butb.by

Информационно-аналитический портал Союзного государства

www.soyuz.by

Телеканал «Беларусь-24»

www.belarus24.by

Радиостанция «Беларусь»

www.radiobelarus.by

Дипсервис

www.dipservice.by

Главное хозяйственное управление

www.bc.by

Электронная торговая площадка “TradeBel”

www.tradebel.com

Национальная академия наук Беларуси

www.nasb.gov.by

Министерство образования Республики Беларусь

www.edu.gov.by

Министерство природных ресурсов Республики Беларусь

www.minpriroda.gov.by

Министерство здравоохранения Республики Беларусь

www.minzdrav.gov.by

Министерство экономики Республики Беларусь

www.economy.gov.by