Абмен ідэнтыфікацыйнай карткі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Для абмену ідэнтыфікацыйнай карткі:
грамадзяніну, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, патрэбна прадставіць:
- заяву (спецыяльнай формы, друкуецца на месцы);
- ідэнтыфікацыйную картку, якая падлягае абмену;
- дакументы, якія пацвярджаюць унясенне змяненняў, выпраўленняў (пры неабходнасці):
- пасведчанне (дакумент) аб нараджэнні заяўніка;
- пасведчанне (дакумент) аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
- пасведчанне (дакумент) аб скасаванні шлюбу або копію рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
- пасведчанне аб змене імя – у выпадку змены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- дакумент, які пацвярджае аплату.
Сума аплаты:
- бясплатна – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні;
- 1 базавая велічыня – для грамадзян, якія дасягнулі агульнапрынятага пенсійнага ўзросту, і інвалідаў I і II групы;
- 1,5 базавай велічыні – для іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь;
- 1 базавая велічыня дадаткова – за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карткі ў паскораным парадку;
- 2 базавыя велічыні дадаткова – за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карткі ў тэрміновым парадку.
Тэрмін гатоўнасці дакумента – да 15 працоўных дзён (у паскораным парадку - да 10 працоўных дзён, у тэрміновым - да 5 працоўных дзён).
- грамадзяніну, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту; законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
- заяву (спецыяльнай формы, друкуецца на месцы);
- ідэнтыфікацыйную картку непаўналетняга, якая падлягае абмену;
- дакументы, якія пацвярджаюць унясенне змяненняў, выпраўленняў (пры неабходнасці):
- пасведчанне (дакумент) аб нараджэнні непаўналетняга.
Сума аплаты: бясплатна.
Тэрмін гатоўнасці дакумента – да 15 працоўных дзён (у паскораным парадку - да 10 працоўных дзён, у тэрміновым - да 5 працоўных дзён).
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by