03-04-2013
3 красавіка 2013 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандра Хайноўскага з дзяржаўным сакратаром па парламенцкіх пытаннях МЗС Венгрыі Жолтам Нэметам.
Бакі абмеркавалі шляхі ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва, развіццё дыялогу па лініі Беларусь–ЕС, узаемадзеянне ў рамках Усходняга Партнёрства, у тым ліку ў сувязі са старшынствам Венгрыі ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве ў 2013 годзе і ў Вышаградскай Групе ў другой палове 2013 года. Разгледжаны перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у эканамічнай сферы.
З венгерскага боку было адзначана, што Венгрыя імкнецца развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Беларуссю з акцэнтам на далейшае пашырэнне эканамічных і інвестыцыйных сувязей.
Падчас сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі прамога дыялогу паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, а таксама па падтрымцы рэгулярнай працы Міжурадавай Беларуска-Венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, чарговае пасяджэнне якой запланаванае на восень бягучага года.
Даведачна: У 2012 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Венгрыяй склаў 210 млн. долараў ЗША (беларускі экспарт – 70 млн. долараў). Па выніках студзеня–лютага 2013 г. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адзначаны рост гандлёвага абароту на 17 %. На этапе ўзгаднення бакамі знаходзіцца шэраг сумесных праектаў у галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, транспарту і будаўніцтва.