Логотип
Министерство иностранных дел Республики Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/press/news_mfa/a6199788454305e6.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Купчыной з Паслом Германіі В.Маасам

21 октября 2013

21-10-2013

21 кастрычнiка 2013 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Алены Купчыной з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Вольфрамам Маасам.
 
Падчас гутаркі бакі абмеркавалі пытанні развіцця адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў рамках ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства”. 
 
Былі закрануты таксама перспектывы ўзаемадзеяння паміж ЕС і будучым Еўразійскім эканамічным саюзам.