12 сакавіка 2023 г. у Тэгеране напярэдадні афіцыйнага візіту ў Ісламскую Рэспубліку Іран Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка і Міністра замежных спраў Ірана Хасейна Аміра Абдаллахіяна.
Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў Беларусі і Ірана абмеркавалі стан і дынаміку развіцця двухбаковых адносін, удзяліўшы асаблівую ўвагу практычнай рэалізацыі беларуска-іранскіх праектаў. Разгледжаны план мерапрыемстваў у рамках святкавання 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.
Падкрэслены канструктыўны характар узаемадзеяння Мінска і Тэгерана, а таксама неабходнасць інтэнсіфікацыі двухбаковых кантактаў. Адбыўся абмен думкамі па найбольш перспектыўных напрамках гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Вызначаны сумесныя крокі па далейшым умацаванні беларуска-іранскага дыялога ў сферах, якія маюць узаемную цікавасць.