9 снежня 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Казахстан Кайратам Умаравым.
Ад імя кіраўніцтва знешнепалітычнага ведамства Казахстана К.Умараў выказаў спачуванні ў сувязі з заўчаснай смерцю Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея.
У ходзе праведзенай размовы бакі абмяняліся думкамі і ацэнкамі сітуацыі ў глабальным і рэгіянальным аспектах, абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва ў знешнепалітычнай сферы, а таксама тэму ўзаемадзеяння ў ключавых міжнародных арганізацыях.