24 студзеня 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэя Молчана з міністрам прамысловасці і нацыянальнай вытворчасці Венесуэлы Хасэ Б’ёморхі.
Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей у сферы прамысловасці, дасягнутых у рамках VIII пасяджэння сумеснай Беларуска-Венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню, якое адбылося ў снежні 2021 г.
Асаблівая ўвага была ўдзелена працэсу актывізацыі працы беларуска-венесуэльскіх прадпрыемстваў.