1 лютага 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з Міністрам фінансаў і эканамічнага планавання Рэспублікі Судан Джыбрылем Ібрагімам Мухамедам і Генеральным дырэктарам Арабскай арганізацыі сельскагаспадарчага развіцця пры Лізе арабскіх дзяржаў Ібрагімам аль-Духейры.
Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-суданскіх адносін, асаблівую ўвагу надалі гандлёва-эканамічным і фінансавым напрамкам.
Намецілі крокі па інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва Беларусі і Судана ў перспектыўных сферах сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі, прамысловасці, водных рэсурсаў, а таксама па актывізацыі кантактаў па лініі профільных ведамстваў.