Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f94d64bb75036760.html

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Расіі

19 мая 2026

 

19 мая 2026 г. з ініцыятывы беларускага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым.

Бакі абмяняліся думкамі наконт цэлага шэрагу пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку па лініі саюзнай інтэграцыі, закранулі актуальныя праблемы міжнароднага характару.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі графік беларуска-расійскіх кантактаў на найвышэйшым і высокім узроўнях на гэты год.