Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f8b76a4c5c3a0da6.html

Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі ў г.Мумбаі А.Мацукова з губернатарам штата Целангана (Індыя)

17 чэрвеня 2025

 

17 чэрвеня 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мумбаі Аляксандр Мацукоў сустрэўся з губернатарам штата Целангана Рэспублікі Індыя Джышну Дэў Вармай. 

 
 

Бакі абмеркавалі шляхі інтэнсіфікацыі міжрэгіянальных сувязей, механізмы ўмацавання супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, інвестыцый, сельскай гаспадаркі, турызму, культуры і адукацыі. Губенатар даў высокую ацэнку дасягненням Беларусі ў пазначаных сферах.