25 верасня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла і Шматнацыянальнай Дзяржаве Балівія па сумяшчальніцтве Андрэй Молчан уручыў копіі даверчых грамат намесніку Міністра замежных спраў Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Фрэдзі Мамані.
Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, намечаны крокі і мерапрыемствы для ўмацавання адносін паміж дзвюма краінамі ў розных сферах.