3 - 4 снежня 2024 г. на пляцоўцы Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў у г.Мінску прайшлі кансультацыі інфармацыйных службаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў - удзельніц СНД.
Удзел у сустрэчы прынялі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Выканкама СНД, а таксама Азербайджана (у якасці наглядальніка).

Удзельнікі кансультацый абмяняліся думкамі па пытаннях павышэння эфектыўнасці інфармацыйнага суправаджэння дзейнасці СНД, медыйнага забеспячэння значных міжнародных мерапрыемстваў і паглыблення практычнага ўзаемадзеяння паміж вядучымі СМІ на прасторы Садружнасці.
Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была нададзена тэматыцы сумеснай работы па інфармацыйным асвятленні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама супрацьдзеянню агульным інфармацыйным пагрозам.
Удзельнікі кансультацый дамовіліся прадоўжыць цеснае ўзаемадзеянне, а таксама практыку рэгулярнага абмену думкамі і вопытам у інфармацыйнай сферы.