19 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Агароднікаў сустрэўся з Міністрам вышэйшай адукацыі, навукі і інавацый Рэспублікі Узбекістан Кангратбаем Шарыпавым.
Падчас сустрэчы былі разгледжаныя актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў.
Суразмоўцы абмеркавалі адкрыццё філіялаў беларускіх ВНУ ва Узбекістане, стварэнне Навукова-адукацыйнага Кансорцыума паміж беларускімі і ўзбекскімі ВНУ, вылучэнне грантаў для навучання ў беларускіх ВНУ таленавітай моладзі з Узбекістана, а таксама падрыхтоўку да запланаванага пасяджэння Сумеснай беларуска-ўзбекскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.