11 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталь Барчук сустрэўся з намеснікам Міністра транспарту Рэспублікі Куба Рыкарда Маркасам Антоніа Бярмудэсам дэ ла Торэ.
Бакі вызначылі прыярытэтныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва па пашырэнню ўзаемадзеяння ў сферы транспарту і інфраструктуры. Абмеркавалі магчымыя праекты па пастаўках на рынак Кубы беларускай грузавой і пасажырскай тэхнікі.