31 ліпеня 2024 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Назаркулы Шакулыевым.

Бакі абмеркавалі асобныя напрамкі беларуска-туркменскага ўзаемадзеяння на двухбаковым узроўні, уключаючы графік маючых адбыцца сустрэч і візітаў.
Разгледжаны пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і паляпшэння дзейнасці тавараправодных сетак на тэрыторыях дзвюх краін.

Суразмоўцы з задавальненнем адзначылі актывізацыю сумеснай працы ў гуманітарнай сферы, у першую чаргу, у навучанні туркменскіх студэнтаў у Беларусі.