Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ef346f2654110a49.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Паслом Пакістана

16 студзеня 2025

 

16 студзеня 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых лістоў у назначанага Пасла Ісламскай Рэспублікі Пакістан ў Рэспубліцы Беларусь Мухамеда Айджаза.

Бакі абмеркавалі бягучыя беларуска-пакістанскія адносіны і найбліжэйшыя планы па іх далейшаму развіццю, у тым ліку двухбаковыя сустрэчы і сумесныя мерапрыемствы, якія маюць адбыцца ў 2025 годзе.