24 лютага 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурны сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Туркменістана Ахметам Гурбанавым.

Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва па шырокім спектры пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы ўдзел дзелавых колаў у значных кангрэсна-выставачных мерапрыемствах дзвюх краін, актывізацыю культурна-гуманітарных кантактаў, узаемадзеяння па лініі міністэрстваў замежных спраў і парламентаў.

Бакі таксама разгледзелі комплекс пытанняў, звязаных з развіццём авіязносін паміж Беларуссю і Туркменістанам.