1 снежня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Арабскай Рэспублікі Егіпет па пытаннях шматбаковага супрацоўніцтва і міжнароднай бяспекі Іхабам Бадаві.
Падкрэслены канструктыўны характар узаемадзеяння Беларусі і Егіпта на міжнародных пляцоўках і падабенства пазіцый дзвюх краін па актуальных пытаннях глабальнага парадку дня.