21 верасня 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафой Азджанам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-турэцкіх адносін, абмяняліся думкамі па тэмах двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы.