11 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле і Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) і іншых міжнародных арганізацыях у г.Рыме Юрый Амбразевіч уручыў даверчыя лісты Генеральнаму дырэктару ФАО Цюй Дун'юю.

Падчас размовы, якая адбылася пасля ўручэння, бакі прадметна абмеркавалі не толькі пытанні супрацоўніцтва нашай краіны з ФАО, але і стан глабальнай харчовай бяспекі.
Асобна спыніліся на тых мерах, якія могуць і павінны быць прыняты ў рамках мандата ФАО пры падтрымцы Беларусі для рэальнай барацьбы з голадам на планеце.
Паводле звестак штогадовых даследаванняў ФАО, МФСР, ЮНІСЕФ, СХП і СААЗ, узровень харчовай бяспекі ў Беларусі адзін з самых высокіх у свеце, аднак у многіх краінах сітуацыя з голадам застаецца вельмі напружанай.

Адным з фактараў, якія непасрэдна ўплываюць на глабальную харчовую бяспеку, паводле звестак тых жа даследаванняў, з'яўляюцца аднабаковыя прымусовыя меры або санкцыі, якія ўводзяцца без аглядкі на лёсы сотняў мільёнаў людзей.