8 чэрвеня 2026 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Узбекістан Алімжонам Абдулаевым.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі наконт актуальных пытанняў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам, абмеркавалі будучыя мерапрыемствы ў рамках двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы візіт у Беларусь на найвышэйшым узроўні.