23 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Раман Раманоўскі сустрэўся са Старшынёй Нацыянальнага агенцтва даследаванняў і інавацый Рэспублікі Інданезія Лаксана Тры Хандока.
У ходзе размовы бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння паміж беларускімі і інданезійскімі навуковымі суполкамi, пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці і паглыбленні ўзаемавыгаднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.