17 лістапада 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў копіі даверчых лістоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбола Султанбаева.

У ходзе сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і іншых галінах, узаемадзеянне Беларусі і Кыргызстана ў інтэграцыйных арганізацыях.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у наданні міждзяржаўнаму дыялогу дадатковай дынамікі, абмеркавалі планы па падрыхтоўцы сумесных мерапрыемстваў рознага ўзроўню.