5 снежня 2023 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч правёў сустрэчу з кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) у Беларусі і Расіі Борысам Мішэлем.
У ходзе сустрэчы адбыўся грунтоўны абмен думкамі па актуальных тэмах узаемадзеяння Беларусі і МКЧК. Бакі падвялі вынікі працы па рэалізацыі Плана сумесных мерапрыемстваў дзяржаўных і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа на 2023 год, а таксама абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў 2024 годзе.
Былі разгледжаны гуманітарныя аспекты бягучых міжнародных узброеных канфліктаў.
Бакі пацвердзілі высокі ўзровень узаемаразумення і падтрымкі адзін аднаго ў вырашэнні гуманітарных пытанняў, а таксама выказалі ўзаемную гатоўнасць прадаўжаць канструктыўнае супрацоўніцтва.