10 красавіка 2026 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднанай Рэспублікі Танзанія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Фрэдрыкам Ібрагімам Кібутам з нагоды ўручэння ім даверчых лістоў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку.
Абмеркаваны шляхі паглыблення палітычнага дыялогу, нарошчвання супрацоўніцтва ў ключавых галінах, уключаючы сельскую гаспадарку, прамысловую кааперацыю, адукацыю, а таксама фарміравання дагаворна-прававой базы і актывізацыі ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.
Узгоднены графік візітаў і сумесных мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву.
Бакі падкрэслілі ўзаемную зацікаўленасць у дынамічным развіцці ўсяго комплексу адносін на карысць народаў Беларусі і Танзаніі.