Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://www.mfa.gov.by/be/press/news_mfa/d6d956dac57e6ac5.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты з Паслом Швейцарыі

04 верасня 2025

 

4 верасня 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысцінай Хонэгер Залатухін. 

Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы беларуска-швейцарскіх адносін у кантэксце існуючых рамачных умоў, узаемадзеянне з будучым старшынствам Швейцарыі ў АБСЕ ва ўсіх трох вымярэннях АБСЕ, а таксама абмяняліся меркаваннямі наконт сітуацыі ў рэгіёне і свеце.