14–15 красавіка 2026 г. праходзіць афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова ў Рэспубліку Казахстан.
У першы дзень візіту, 14 красавіка, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Касым-Жамартам Такаевым.

Бакi абмянялiся думкамі наконт стану і перспектыў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам, а таксама адносна актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня.
М.Рыжанкоў перадаў Прэзідэнту Казахстана прывітанне і самыя добрыя пажаданні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі. Міністр павіншаваў з паспяховым правядзеннем у Рэспубліцы Казахстан агульнанацыянальнага рэферэндуму па прыняцці новай Канстытуцыі. Адзначыў высокі давер грамадзян да курсу Прэзідэнта Казахстана, накiраванага на мадэрнізацыю краіны і ўмацаванне дзяржаўнасці.
Адбыліся таксама перамовы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Казахстана Ермекам Кашэрбаевым.

Бакі дэталёва абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня, а таксама графік будучых узаемных візітаў на найвышэйшым і высокім узроўнях. Асаблівая ўвага нададзена развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Падчас перамоў быў адзначаны высокі ўзровень узаемадзеяння па лініі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Казахстана. Максім Рыжанкоў запрасіў свайго казахстанскага калегу наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.

Суразмоўцы прадметна разгледзелі актуальную сітуацыю на сусветнай арэне, асобна спыніліся на ўзаемадзеянні Беларусі і Казахстана ў рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, перш за ўсё ААН, СНД, ШАС і БРІКС. Адзначылі блізкасць падыходаў да выбудоўвання дыялогу на шматбаковых пляцоўках, пацвердзілі агульнае імкненне да больш справядлівага, шматпалярнага светапарадку.

Таго ж дня Максім Рыжанкоў наведаў міжнародны тэхнапарк IT-стартапаў «Астана-Хаб», дзе азнаёміўся з лічбавай інфраструктурай тэхнапарка, шэрагам распрацовак у сферы штучнага інтэлекту і стартап-праектаў, якія рэалізуюцца ў Казахстане. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства высока ацаніў перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.