13 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла і Шматнацыянальнай Дзяржаве Балівія па сумяшчальніцтве Дзмітрый Дзеравінскі ўручыў копіі даверчых лістоў Міністру замежных спраў Балівіі Селіндзе Соса Лундзе.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця міждзяржаўнага дыялогу паміж Беларуссю і Балівіяй, надаўшы асаблівую ўвагу палітычнаму і гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню.
Пацверджана агульнасць падыходаў да ацэнкі сучаснай светабудовы і падкрэслена неабходнасць аб'яднання намаганняў для фарміравання справядлівага шматпалярнага свету.

Бакі выказалі зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі і далейшым пашырэнні кантактаў на розных узроўнях, уключаючы механізм палітычных кансультацый, а таксама ў паслядоўным умацаванні канструктыўных беларуска-балівійскіх адносін у сферах узаемнага інтарэсу.