23 студзеня 2023 г. па ініцыятыве саудаўскага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Міністрам замежных спраў Каралеўства Саудаўская Аравія прынцам Фейсалам бен Фарханам аль-Саудам.
Падчас тэлефоннай размовы былі абмеркаваны актуальныя пытанні палітычнага і гандлёва-эканамічнага парадку дня, а таксама практычныя крокі па развіцці беларуска-саудаўскага дыялогу на бліжэйшую перспектыву.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі ўсебаковага беларуска-саудаўскага супрацоўніцтва і гатоўнасць да аказання ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне.